БЕЛ Ł РУС

Знайдзі сваю тэму і атрымлівай веды — у Беларусі пройдзе адукацыйны анлайн-фестываль

25.05.2020 / 09:27

Nashaniva.com

«Вышка» — гэта адукацыйны беларускі фестываль на платформах Instagram i Zoom у межах кампані «Годна». Ад 25 да 31 мая пройдуць дзясяткі прамых трансляцый ад беларускіх экспертаў і экспертак.

У раскладзе больш за 30 лекцыяў на любыя тэмы. Тут і шэраг анлайн-экскурсій, і лекцыя пра біятэхналогіі. Фларыстыка і дапоўненая рэальнасць. Правы чалавека і навучанне за мяжой. Факапы арганізатараў і смяротнае пакаранне ў Беларусі. Удзел у фестывалі бяруць усе ахвотныя падзяліцца сваімі ведамі і досведам.

Расклад анлайн-фестывалю — тут

Зоймемся самаадукацыяй разам! 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула