БЕЛ Ł РУС

У Еўропе з'явілася краіна, цалкам свабодная ад каранавіруса. Яшчэ дзесяць блізкія да перамогі

25.05.2020 / 08:41

Nashaniva.com

flickr.com

У Чарнагорыі выздаравелі ўсе пацыенты, якія былі заражаныя новым каранавірусам. У краіне не засталося актыўных выпадкаў захворвання. Пра гэта паведаміў у сваім твітары Інстытут грамадскай аховы здароўя Чарнагорыі.

Ведамства падзякавала жыхарам краіны за настойлівасць і падтрымку.

Усяго з моманту пачатку ўспышкі захварэлі 324 чалавекі. З іх 315 выздаравелі, 9 — памерлі. 

15 сакавіка Чарнагорыя забараніла ўезд на тэрыторыю краіны ўсім замежным грамадзянам, акрамя тых, хто меў дазвол на жыхарства. Былі зачынены ўсе гатэлі і вілы, рэстараны, у крамах былі ўведзеныя строгія абмежаванні на адначасовую колькасць наведнікаў.

У канцы красавіка адпор каранавірусу далі Фарэрскія выспы, але гэта аўтаномны рэгіён Даніі. 

Адзінкавыя выпадкі інфекцыі фіксуюцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Славаччыне, Славеніі, Грэцыі, Харватыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Ісландыі. Гэтыя сувымерныя з Беларуссю краіны таксама блізкія да перамогі над эпідэміяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула