БЕЛ Ł РУС

«Е-дастаўка» запусціла ў Мінску анлайн-дыскаўнтар тавараў для дома

15.05.2020 / 22:40

Nashaniva.com

«Е-дастаўка» вярнулася да сеткі drogery-крам «Магія», але ўжо ў выглядзе анлайн-дыскаўнтара. Новы рытэйлер прапанаваў мінчукам больш за 3000 тавараў па адных з самых нізкіх цэн у краіне. Мяркуецца, што ён выведзе рынак на новы ўзровень і складзе сур'ёзную канкурэнцыю іншым сетках.

«Магія Дастаўка» робіць стаўку на папулярныя тавары. У асноўным, гэта бытавая хімія, тавары для дзяцей і дома, парфумерыя і касметыка. Таксама можна замовіць прадукты харчавання.

Цэны на тавары значна ніжэйшыя, чым у іншых крамах. Розніца, па дадзеных сэрвісу InfoPrice, адчувальная нават у параўнанні з гіпермаркетамі «Еўраопт», «Е-Дастаўка» і «ГіперМол».

Першы час анлайн-дыскаўнтар «Магія» будзе працаваць толькі ў Мінску. Мінімальная сума замовы — 35 рублёў. За пакупкі можна разлічыцца як на сайце, так і з кур'ерам — карткай або наяўнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула