БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Вярхоўнага суда

14.05.2020 / 17:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Вярхоўнага суда, піша БелТА.

Першаму намесніку старшыні Вярхоўнага суда Валерыю Калінковічу і намесніку старшыні Вярхоўнага суда Андрэю Забару падоўжылі тэрміны паўнамоцтваў у гэтых пасадах на чарговы пяцігадовы перыяд.

Намеснікам старшыні Вярхоўнага суда прызначаны Сяргей Кандрацеў. У сваю чаргу Руслан Аніскевіч вызвалены ад адпаведнай пасады, але працягне працаваць на пасадзе суддзі Вярхоўнага суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула