БЕЛ Ł РУС

Тэст гульца дзяржынскага «Арсенала» на каранавірус аказаўся адмоўным

14.05.2020 / 15:08

Nashaniva.com

ФК «Арсенал»

Гулец дзяржынскага «Арсенала», у якога раней узніклі падазрэнні на заражэнне каранавірусам, здаў тэст і атрымаў адмоўны вынік. Тэсты таксама здалі ўсе футбалісты «Арсенала», трэнеры і клубны персанал, паведамляе «Прэсбол».

«Арсенал» аднавіў трэніроўкі, але ўсё адно прапусціць матч бліжэйшага тура супраць «Гомеля», які быў перанесены АБФФ на больш позні тэрмін.

Раней паведамлялася, што адмоўны тэст і ў трэнера «Баранавічаў» Іллі Пацэвіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула