БЕЛ Ł РУС

Журналіста расійскага «Першага канала» выслалі з Беларусі

7.05.2020 / 08:36

Nashaniva.com

Прэс-служба «Першага канала» пацвердзіла высылку яго карэспандэнта з Беларусі і пазбаўленне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы, рашэнне назвалі беспадстаўным, піша ria.ru.

«Пацвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеянні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўнымі», — распавялі ў прэс-службе.

Раней у сераду «Беларусь-1» паведаміў, што МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі здымачную групу расійскага «Першага канала» — карэспандэнта Аляксея Кручыніна і яго аператара Сяргея Панасюка — пасля сюжэту пра сітуацыю з COVID-19 у краіне за выкладзеную ў ім інфармацыю.

МЗС пазбавіў акрэдытацыі журналіста расійскага «Першага канала»

БТ: Сем фэйкаў пра Беларусь — гэта дно, таварышы прапагандысты з «Першага канала»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула