БЕЛ Ł РУС

У Паўднёвай Карэі перапоўніліся нафтасховішчы

28.04.2020 / 12:47

Nashaniva.com

У Паўднёвай Карэі запоўненыя ўсе камерцыйныя нафтасховішчы, піша rbc.ru са спасылкай на Bloomberg.

Дзяржаўная Карэйская нацыянальная нафтавая карпарацыя (KNOC) цяпер здае ў арэнду іншым кампаніям наземныя рэзервуары агульным аб'ёмам каля 30 млн бараляў. Сховішчы, якія вызваляцца ў канцы 2020 года пасля заканчэння тэрмінаў арэнды, верагодна, зарэзервуюць пад стратэгічны запас або для аказання дапамогі мясцовым вытворцам.

Паўднёвая Карэя займае чацвёртае месца ў рэгіёне па аб'ёме камерцыйных сховішчаў пасля Кітая, Японіі і Індыі. За апошнія два тыдні рэзервуары ў Паўднёвай Карэі папоўнілі яшчэ на 8 млн бараляў сырой нафты.

Пандэмія каранавіруса выклікала падзенне попыту на паліва, аднак нафтаперапрацоўчыя заводы не могуць цалкам спыніць сваю працу. З-за гэтага ў свеце вырас попыт на сховішчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула