БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Як выратаваць чалавека, якому пад 80, з аслабленым імунітэтам, які своечасова не звярнуўся да дактароў?

19.04.2020 / 20:38

Nashaniva.com

president.gov.by

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, выступаючы ў храме ў Смалявіцкім раёне. Сюжэт паказаў канал АНТ.

«У нас многа розных хваробаў, — сказаў Лукашэнка. — Ад пнеўманій — каранавірусных, некаранавірусных — памірае дзясятая, дваццатая, можа сотая частка. Ёсць сардэчныя хваробы, сардэчна-сасудзістыя, цукровы дыябет, атлусценне, астма.

Я шчыра кажу, чыста ад каранавіруса ў нас ніхто не памёр».

Людзі паміраюць ад сэрца, сардэчна-сасудзістых хвароб, лішняй вагі, букета розных хваробаў.

«Ну скажыце, як выратаваць чалавека, якому пад 80, з аслабленым імунітэтам, калі ён своечасова не звярнуўся да дактароў пры першых сімптомах?» — запытаўся Лукашэнка.

«Толькі закашляўся, засаплівеў — звярніся да доктара», — дадаў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула