Кірыл Руды напісаў трэцюю кнігу. Гэтым разам пра Кітай
У ліпені 2020 года павінна выйсці кніга вядомага эканаміста Кірыла Рудага. Яна мае назву «Непадобныя. Погляд на Кітай і і беларуска-кітайскія адносіны». Пра гэта экс-пасол у Кітаі напісаў у сваім твітары.
Спадар Руды зазначае, што ў кнізе ён раскажа пра палітыку, карупцыю, вайскоўцаў, дыпламатыю, эканоміку, «зомбі», IT-краіну, пазыковую пастку, гандлёвы дэфіцыт, Huawei, Вялікі Камень, сінафобію.
У 2016 годзе ён выдаў кнігу «Фінансавая дыета», а ў 2017-м выйшла яго другая кніга — «Бо так вырашылі мы».