БЕЛ Ł РУС

У СААЗ патлумачылі рост колькасці заражаных у Маскве расслабленымі паводзінамі

12.04.2020 / 16:24

Nashaniva.com

Рост колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам у Маскве, стаў вынікам расслабленых паводзін жыхароў расійскай сталіцы за апошнія дзесяць дзён. Такое меркаванне выказала ў нядзелю прадстаўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Расіі Мяліта Вуйнавіч на тэлеканале «Расія-1».

Паводле яе слоў, колькасць тых, хто захварэў, вельмі хутка расце. «Гэта вынік усяго, што адбывалася апошнія дзесяць дзён. На жаль, добрае надвор'е і расслабленне, таму што лічбы былі не такімі высокімі, дазволілі людзям думаць: «А, гэта не датычыцца мяне», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула