БЕЛ Ł РУС

Макей: Спадзяёмся, што беларусам дазволяць перамяшчацца транзітам па Расіі на любым транспарце

20.03.2020 / 21:36

Nashaniva.com

У Беларусі разлічваюць, што яе грамадзянам дазволяць перамяшчацца транзітам па Расіі з выкарыстаннем любых відаў транспарту. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае БелТА.

«Спадзяёмся, што будзе прынята выразнае і канкрэтнае рашэнне, якое дазволіць беларускім грамадзянам вярнуцца на радзіму з далёкіх краін, куды яны выехалі па лініі расійскіх тураператараў. Таксама спадзяёмся, што беларускім грамадзянам будзе дазволена транзітам перамяшчацца праз тэрыторыю Расіі з выкарыстаннем усіх відаў транспарту», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што гэта будзе адпавядаць палажэнням Саюзнай дзяржавы і адпаведным пагадненням аб роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, пры вырашэнні пытанняў аб вяртанні беларусаў праз расійскую тэрыторыю Міністэрства замежных спраў і іншыя дзяржаўныя структуры знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні з расійскімі партнёрамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула