БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам усё ж пакараў прадавачку «Камунаркі», якая не зразумела «гарбату» ад сябра Міракяна

20.03.2020 / 11:52

КВ

Мінгарвыканкам разабраўся ў канфліктнай сітуацыі, якая адбылася паміж прадавачкай «Камунаркі» і наведнікамі Русланам Юсупавым і Арамаісам Міракянам.

Чытайце. «Гаварыце па-руску, а то выклічу ахову!» Дзве версіі канфлікту ў краме «Камунаркі»

Арамаіс Міракян: Гісторыя з гарбатай у «Камунарцы» адбылася не са мной. Прабачце

Ілюстрацыйнае фота.

Прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Ігар Случак атрымаў адказ ад чыноўнікаў.

У ім паведамляецца, што прадавачцы Канапацкай, якая адмовіла ў абслугоўванні праз замову на беларускай мове, абвесцілі вусную заўвагу.

«ААТ «Камунарка» былі прынятыя меры па выпраўленні сітуацыі і недапушчэнні падобных канфліктаў у далейшым», — запэўнівае Мінгарвыканкам.

У адказе ўдакладняецца, што супраць прадавачкі Канапацкай не будзе пачаты адміністрацыйны працэс праз малазначнасць правапарушэння. Чыноўнікі адзначаюць, пасля канфлікту Арамаіс Міракян наведаў кавярню яшчэ раз і застаўся задаволены абслугоўваннем, таму што цяпер з ім размаўлялі па-беларуску.

Чытайце: Хлопец, які замаўляў гарбату ў «Камунарцы», паказаў сваю шыкоўную калекцыю аўтамабіляў ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула