БЕЛ Ł РУС

КДБ зацікавіўся дырэктарам «Мінскканцэрта» і чыноўніцай Магілёўскага гарвыканкама

17.03.2020 / 13:48

Nashaniva.com

СТБ

Некалькі выпадкаў хабараў выявіла КДБ у сферы культуры. Паводле інфармацыі TUT.BY, у пятніцу ў Магілёве затрымалі начальніцу ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Жабараву, у нядзелю ў полі зроку сілавікоў апынуўся дырэктар «Мінскканцэрта» Андрэй Мікуцевіч.

Паводле TUT.BY, і чыноўніца, і дырэктар «Мінскканцэрта» атрымалі хабары (500 рублёў і 3500 рублёў адпаведна) ад прадстаўніка прыватнай кампаніі, якая займаецца светлавым афармленнем. Грошы бралі за перамогу ў конкурсных таргах і своечасовую аплату па дамове.

У КДБ паведамілі, што ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб затрыманні чыноўніцы і дырэктара прадпрыемства не могуць. Тэлефон прыёмнай «Мінскканцэрта», галоўнай канцэртнай арганізацыі Мінска, заснавальнік якога — Мінгарвыканкам, не адказвае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула