БЕЛ Ł РУС

Мэр украінскага горада адмовіўся выконваць патрабаванне Зяленскага закрыць метро

16.03.2020 / 22:23

Nashaniva.com

Мэр украінскага Харкава Генадзь Кернес адмаўляецца выконваць распараджэнне прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага пра закрыццё метрапалітэна на перыяд каранціну праз каранавірус. Пра гэта Кернес заявіў «Украінскай праўдзе».

«Я супраць закрыцця метро і закрываць яго не збіраюся!» — сказаў ён.

Па словах мэра Харкава, рашэнне закрыць метро цяпер абсалютна неабгрунтаванае.

«Людзі павінны неяк ездзіць на працу і перасоўвацца», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула