БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МУС Аўстраліі Пітэр Датан заразіўся каранавірусам

13.03.2020 / 10:38

Nashaniva.com

ABC News

Міністр унутраных спраў Аўстраліі Пітэр Датан заявіў у пятніцу, што яго тэст на каранавірус даў станоўчы вынік.

«Гэтай раніцай я прачнуўся з [павышанай] тэмпературай і ад болю ў горле. Я неадкладна звязаўся з дэпартаментам аховы здароўя Квінслэнда. У абед мяне праінфармавалі, што тэст даў станоўчы вынік», — напісаў міністр на сваёй старонцы ў твітары.

Паводле яго слоў, цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Датан дадаў, што адчувае сябе добра.

У Аўстраліі выяўлены больш за 120 выпадкаў заражэння новым каранавірусам. 19 чалавек былі выпісаныя пасля лячэння, а тры пацыенты памерлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула