БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Італіі перавысіла 1000

12.03.2020 / 20:18

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Італіі перавысіла 1000 чалавек.

У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 1 016. За апошнія суткі загінула 189 чалавек.

Зарэгістраваны 2 651 новы выпадак заражэння.

Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 12 839. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час было зарэгістравана 15 113 выпадкаў COVID-19.

Фота Надзеі Бужан

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула