БЕЛ Ł РУС

У Славакіі будзе другі тур

22.03.2009 / 17:01

АГ

У суботу ў Славакіі прайшлі прэзідэнцкія выбары.

Дзейны кіраўнік дзяржавы, папуліст Іван Гашпаравіч набраў 46,7% галасоў, а галоўны кандыдат ад апазіцыі, вылучаная хрысціянскімі дэмакратамі Івета Радзічава заняла другое месца з 38,05%.

Цягам двух тыдняў павінен адбыцца другі тур.

Пасада прэзідэнта ў Славакіі носіць збольшага прадстаўнічы характар. Рэальны кіраўнік дзяржавы - прэм'ер-міністр, на дадзены момант - Роберт Фіца.

Гэта ўжо чацвертыя прэзідэнцкія выбары ў гэтай краіне ад 1993 г.
Першым прэзідэнтам быў Міхал Ковач.

Гашпаравіч выйграў выбары у 2004 г., атрымаўшы перамогу над прэм'ерам Мечыярам.

Прычым у першым туры ён набраў толькі 22% галасоў (Мечыяр - 37%), а ў другім атрымаў 59% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула