БЕЛ Ł РУС

Чарговы магчымы кандыдат ад дэмакратаў на выбарах у ЗША зняў сваю кандыдатуру

5.03.2020 / 20:05

Nashaniva.com

Сенатар штата Масачусетс Элізабэт Уорэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША, пакідаючы Джо Байдэна і Берні Сандэрса галоўнымі прэтэндэнтамі на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе CNN.

Элізабэт Уорэн абвясціла пра сваё рашэнне ў тэлефоннай размове ў чацвер раніцай.

Напярэдадні «супераўторка» свае кандыдатуры знялі сенатар ад Мінесоты Эмі Клобушар і былы мэр горада Саўт-Бенд у Індыяне і першы адкрыты гей сярод кандыдатаў Бутыджыдж. Пасля гэтага яны афіцыйна падтрымалі Байдэна.

Пасля «супераўторка» сваю кандыдатуру зняў і мільярдэр, медыямагнат і былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, падтрымаўшы Байдэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула