БЕЛ Ł РУС

Пуцін хоча прапісаць забарону гей-шлюбаў яшчэ і ў канстытуцыі Расіі

2.03.2020 / 18:57

Nashaniva.com

Прапанова замацаваць паняцце шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны ўключана ў папраўкі ў законапраект аб змяненні Канстытуцыі РФ, якія паступілі да другога чытання ў Дзярждуме, паведаміў віцэ-спікер Дзярждумы Пётр Талстой. Яго словы перадае ria.ru.

«У апошні дзень прыняцця паправак у канстытуцыю і ў першы дзень Вялікага посту прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін унёс у Дзярждуму свае прапановы. Яны выкладзены на 24 старонках. Для мяне ж самай важнай з'яўляецца прапанова аб замацаванні ў асноўным законе паняцця шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны. І я рады, што гэтая папраўка з'явілася за подпісам кіраўніка дзяржавы», — сказаў Талстой журналістам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула