БЕЛ Ł РУС

Пуцін выступіў за тое, каб руская мова атрымала ў Расіі статус мовы дзяржаваўтваральнага народа

26.02.2020 / 21:08

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ацаніў ідэю адзначыць рускую мову ў Канстытуцыі як мову дзяржаваўтваральнага народа. Ён ухваліў гэтую прапанову на сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю, паведамляе ТАСС.

«І затым вы прапануеце яшчэ артыкул чатыры: «На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі гарантуецца захаванне этнакультурнай і моўнай разнастайнасці». Спалучэнне першага з другім, мне здаецца, вельмі правільна будзе працаваць», — адзначыў Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула