БЕЛ Ł РУС

Нейкі мужчына ходзіць па вагонах метро і кратае пасажырак. Прэс-служба метрапалітэна дае параду

26.02.2020 / 12:35

Nashaniva.com

Пасажырка мінскага метро паскардзілася на мужчыну. Яна зазначыла, што ён рэгулярна з'яўляецца на першай (сіняй) лініі, пераходзіць з вагона ў вагон і дамагаецца пасажырак, кратаючы іх. Прычым, па яе словах, займаецца гэтым рэгулярна.

Ці можна неяк спыніць гэтыя выхадкі, задалася пытаннем пасажырка.

Прэс-служба метрапалітэна адказала, што рабіць у такой сітуацыі. Трэба адразу ж паведаміць машыністу па экстраннай сувязі або супрацоўнікам метрапалітэна ці міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула