БЕЛ Ł РУС

WP паведаміла, што Расія хоча падтрымаць на амерыканскіх выбарах Берні Сандэрса

22.02.2020 / 10:05

Nashaniva.com

Амерыканская газета The Washington Post паведамляе, што Расія хоча падтрымаць на выбарах прэзідэнта ЗША левага кандыдата Берні Сандэрса.

У той жа час выданне не паведамляе, якія канкрэтна крокі Расія хоча зрабіць для дапамогі Сандэрсу.

Гэтую інфармацыю паведамілі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Сам Сандэрс востра адрэагаваў на гэта паведамленне:

— Маё пасланне Пуціну яснае: трымайцеся падалей ад амерыканскіх выбараў, — заявіў Сандэрс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула