БЕЛ Ł РУС

«Транснафта» трымаецца думкі, што рэверсныя пастаўкі нафты ў Беларусь па «Дружбе» немагчымыя

5.02.2020 / 15:19

Nashaniva.com

Кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў скептычна ставіцца да магчымасці выкарыстання трубаправоднай сістэмы «Дружба» для рэверсных паставак нафты ў Беларусь з іншых краін. Пра гэта Токараў паведаміў журналістам, піша ТАСС.

«Нават тэарэтычна гэта зрабіць нельга, бо занадта шмат бакоў ўцягнута ў гэты тэхналагічны працэс. Тут і палякі, тут і мы, тут і беларусы. І грузаадпраўшчыкі. На наш погляд, гэта было б няправільна, мякка скажу», — сказаў Токараў.

«Па-другое, каб рэалізаваць гэта нават па тэхналогіі, трэба будзе ставіць іншыя помпы», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула