Эва Маралес, якому забаранілі вылучацца ў прэзідэнты, ідзе ў сенат Балівіі
Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў сенат. Усеагульныя выбары пройдуць 3 мая, піша ria.ru.
«Наш брат прэзідэнт Эва Маралес лічыцца ў афіцыйных спісах дэпартамента Качабамба як першы ў спісе кандыдатаў у сенат», — заявіў прадстаўнік федэрацыі вытворцаў кокі і сябра партыі «Рух да сацыялізму» Леанарда Ласана.
Ласана ўдакладніў, што рэгістрацыя экс-прэзідэнта ў якасці кандыдата прайшла «ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі заканадаўства».
Пасля таго як апазіцыя на чале з Карласам Месам заявіла пра масавыя парушэнні на прэзідэнцкіх выбарах 20 кастрычніка, Маралес пад ціскам вайскоўцаў сышоў з пасады прэзідэнта і пакінуў краіну.
Улады абвясцілі пра правядзенне новых выбараў. Маралесу забаронена ўдзельнічаць у іх у якасці кандыдата ў прэзідэнты, ён знаходзіцца ў Аргентыне.