БЕЛ Ł РУС

У Мінску хлапец на БМВ зачапіў «Мазду». Японская машына перакулілася, а немцу нічога

2.02.2020 / 22:06

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння, 2 лютага, на Партызанскім праспекце, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

24-гадовы кіроўца на БМВ рухаўся ў чацвёртай паласе па Партызанскім з боку вуліцы Варвашэні ў напрамку вуліцы Кабушкіна.

Не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з «Маздай», што ехала ў трэцяй паласе.

Пасля сутыкнення «Мазда» перакулілася і апынулася на тратуары. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамашыны «Мазда» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца БМВ не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула