БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 30 студзеня — галалёдзіца, месцамі завіруха

30.01.2020 / 08:23

Nashaniva.com

30 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны ападкі, у асноўным мокры снег, ва ўсходняй палове моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, парывісты, на паўднёвым усходзе моцны, парывісты, месцамі завіруха. Тэмпература паветра максімальная днём -1.. +4°C.

У Мінску хмарна. Кароткачасовы мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай каля 0°C, днём 0.. +2°C, вечарам 0.. +1°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула