БЕЛ Ł РУС

Украінскія памежнікі не пусцілі ў краіну вядомую расійскую актрысу

19.01.2020 / 21:28

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Дзяржпагранслужбы Украіны не прапусцілі праз мяжу групу расійскіх акцёраў, якія прыбылі ў аэрапорт Запарожжа з Варшавы, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У пагранслужбе растлумачылі, што аднаму з акцёраў забаранілі перасякаць мяжу з-за наведвання «акупаванай тэрыторыі Крыма». Яму таксама адмовілі ва ўездзе ва Украіну і паставілі адпаведную адзнаку ў пашпарце. Яшчэ траіх расіянаў не прапусцілі праз мяжу, бо яны не змаглі патлумачыць мэты знаходжання ў краіне.

Пагранслужба не ўдакладніла, пра якіх менавіта акцёраў ідзе гаворка. Па дадзеных «Укрінфарм», ва ўездзе ў краіну адмовілі акцёру Сяргею Калеснікаву, а актрыса Ларыса Удавічэнка і двое яе суправаджаючых не змаглі растлумачыць мэту свайго знаходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула