БЕЛ Ł РУС

У Іране заявілі пра нежаданне валодаць ядзернай зброяй

7.01.2020 / 09:13

Nashaniva.com

Пастаянны прадстаўнік Ірана пры ААН Маджыд Тахт-Раванчы заявіў пра нежаданне Тэгерана валодаць ядзернай зброяй. Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала PBS.

«У нас ёсць выразны святы наказ ад нашага вярхоўнага лідара, які забараняе ядзерную зброю», - сказаў Тахт-Раванчы. Ён дадаў, што ў абарончай дактрыне Ірана таксама няма месца ядзернай зброі.

5 студзеня Іран паведаміў пра адмову ад дамоўленасцей па Сумесным усёабдымным плане дзеянняў па сваёй атамнай праграме..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула