БЕЛ Ł РУС

У Непале затрымалі дваіх маладых беларусаў з 6 кілаграмамі какаіну

25.12.2019 / 9:49

Nashaniva.com

21-гадовыя грамадзяне Беларусі Павел Васільеў і Аліна Алдошына былі затрыманыя 21 снежня ў аэрапорце Катманду за спробу правезці 6 кг какаіну, паведамляе Reform.by са спасылкай на непальскае Бюро па кантролі за наркотыкамі.

Беларусы накіроўваліся ў Ганконг. Наркотык быў схаваны ў падшэўках васьмі зімовых куртак ў іх багажы.

Аліна Алдошына, фота Vk.com

Пасля допыту яны прызналіся, што какаін ім перадалі двое грамадзян Балівіі. Раней беларусы і балівійцы не былі знаёмыя адно з адным. Балівійцы прыбылі ў Катманду з Бразіліі праз Эфіопію і Індыю 19 снежня разам з какаінам, а беларусы прыляцелі ў Непал з Беларусі праз Турцыю ў той жа дзень. Усе чацвёра сустрэліся ў гатэлі для перадачы наркотыку.

Па версіі прадстаўнікоў Бюро па кантролі за наркотыкамі, беларусы і балівійцы з'яўляюцца кур'ерамі бразільскай злачыннай групоўкі, якая займаецца кантрабандай какаіну па усімі свеце. Какаін называюць наркотыкам для багатых, таму Непал ў гэтай схеме толькі транзітная краіна.

@nashaniva Дзіўная гісторыя з дочкай міліцыянера #белаРусь #нашаніва #мова #белорусы #милиция #милициябеларуси ♬ Hinoki Wood - Gia Margaret

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула