БЕЛ Ł РУС

На 115.бел можна будзе пакідаць аб'явы аб згубленых і знойдзеных жывёлах

8.12.2019 / 12:20

Спецыяльная ўкладка для аб'яваў аб страчаных і знойдзеных у Мінску жывёл запрацуе на партале 115.бел. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Пляцоўка аб'яднае аб'явы з усяго горада, якія цяпер ўладальнікі жывёл размяшчаюць у розных суполках у сацыяльных сетках. Ёй змогуць карыстацца ў тым ліку супрацоўнікі гасцініцы для жывёл «Фауна горада», каб паглядзець, ці не шукаюць гаспадары сабаку і котку, якія апынулася ў установе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула