БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр землятрусу ў Албаніі ўзрасла да 30 чалавек

27.11.2019 / 16:47

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр землятрусу ў Албаніі ўзрасла да 30 чалавек, пацярпелі 650 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал Efe.

Як адзначаецца, восем чалавек з 650 параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

У цяперашні час на месцы завалаў працуюць албанскія ратавальнікі сумесна са спецыялістамі з іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Сераду, 27 лістапада ўлады Албаніі абвясцілі днём жалобы.

Раней паведамлялася аб 23 загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула