БЕЛ Ł РУС

Шведскае МЗС больш не будзе называць нашу краіну Vitryssland. Зараз Belarus!

25.11.2019 / 0:4

Сяргей Гезгала

Шведскае МЗС больш не будзе называць нашу краіну Vitryssland. Зараз будзе ўжывацца назва Belarus. Пра гэта сёння паведамілі шведскія СМІ.

Яны адзначаюць, што міністарка замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ заявіла ў Мінску, што гэта робіцца «ў знак павагі да грамадзянскай супольнасці і ў знак прызнання народа, які даўно выступае за нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваей краіны».

Гэта яшчэ адзін маленькі крок па дэкаланізацыі вобразу нашай краіны ў свеце. Vitryssland быў шведскім аналагам англійскага White Russia, нямецкага Weissrussland. Калі ў ангельскай мове назва Belarus запанавала даўно, у шведскай мове трымаліся каланіяльнага варыянту, запазычанага праз расейскую.

Змены афіцыйнай назвы Беларусі ў шведскай мове даўно дабіваліся беларуская дыяспара ў краіне і шведы-праваабаронцы, якія падтрымліваюць беларускі рух за грамадзянскія і нацыянальныя правы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула