БЕЛ Ł РУС

Зяленскі патлумачыў, чаму не згольвае бараду

19.11.2019 / 18:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Чэшскай рэспублікі Андрэем Бабішам з'явіўся ў даволі незвычайным выглядзе. Заўсёды гладка выгалены прэзідэнт прыйшоў на мерапрыемства з барадой, піша РБК Україна.

Прэзідэнт Украіны папрасіў прабачэння ў дэлегацыі Чэхіі за знешні выгляд, патлумачыўшы гэта забабонамі, якімі часта кіруюцца ўкраінцы.

Пагаліцца Уладзімір Зяленскі паабяцаў, калі ва Украіну вернуцца захопленыя Расіяй у лістападзе 2018 года ў Керчанскім праліве караблі.

Адзначым, ВМС Украіны ўжо пацвердзілі вяртанне «Нікопаля», «Бердзянска» і «Яны Капу». Іх прыбыццё ва Украіну чакаецца ўжо 20-21 лістапада. Імаверна, ужо хутка Зяленскі верне сабе ранейшы прэзентабельны выгляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула