БЕЛ Ł РУС

МНС ставіць дзіцячыя пляцоўкі ў дварах. Як яны выглядаюць ФОТЫ

19.11.2019 / 16:20

У Мінску МНС ставіць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, сёння адкрылі дзве - на бульвары Трактарабудаўнікоў і на вуліцы Усходняй, піша Tut.by.

Тэматычныя дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі - гэта звычайны дзіцячы комплекс з арэлямі, горкамі, лазалкамі. На іх — нумары службы выратавання, правілы бяспекі.

— Дзецям дашкольнага ўзросту трэба падаваць інфармацыю ў лёгкай гульнявой форме, - кажа афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Раней такія пляцоўкі абсталявалі ў дзіцячых садках. Цяпер МНС іх ўсталёўвае ў жылых дварах. У Мінску такіх ужо пяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула