БЕЛ Ł РУС

МТС зніжае тарыфы да ранейшага ўзроўню

25.02.2009 / 18:51

Nashaniva.com

Velcom абяцаў падумаць.

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» зніжае тарыфы да ранейшага ўзроўню.

"СТАА МТС падставе ўказанняў Міністэрства эканомікі РБ прыпыняе змены тарыфаў, устаноўленыя 9 лютага 2009 году", - гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі. Тарыфікацыя паслуг будзе ажыццяўляцца па ўзроўні тарыфаў, што дзейнічалі да зменаў, з 23:00 25 лютага.

Другі найбуйнейшы сотавы аператар Беларусі кампанія Velcom у дадзены момант разглядае магчымасць зніжэння тарыфаў, паведамляе БЕЛТА.

***

Нагадаем, што 24 лютага на паседжанні прэзідыума Савета міністраў, на якім былі разгледжаныя вынікі каномікі Беларусі ў першым квартале 2009 году, прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі

прапанаваў аператарам сотавай сувязі, што павысілі ў студзені і лютым тарыфы на свае паслугі, вярнуцца да ранейшых цэнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула