БЕЛ Ł РУС

Па факце знікнення бацькі і сына ў Гродне завялі крымінальную справу

12.11.2019 / 10:25

Nashaniva.com

Увечары 28 кастрычніка ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна, якая паведаміла пра тое, што яе былы муж каля 11.30 забраў з дзіцячага садка іх сына. Іх месцазнаходжанне ёй невядома, паведамляе СК.

Неадкладна праваахоўнікамі былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы. Следчыя прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта 7 лістапада па факце знікнення Якімчыка Вітольда Вітольдавіча, 09.02.1975 г.н., і непаўналетняга Якімчыка Міхаэля Вітольдавіча, 29.12.2013 г.н., жыхароў г. Гродна, распачата крымінальная справа.

У цяперашні час праводзіцца аналіз атрыманай інфармацыі, арганізаваны далейшыя пошукавыя, аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне месцазнаходжання бацькі і сына.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне названых асоб, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: 8 0152 724040 (кругласутачна) альбо па кароткім нумары 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула