БЕЛ Ł РУС

На плошчы Свабоды затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканала ARD

8.11.2019 / 20:15

Nashaniva.com

Перад пачаткам акцыі на Плошчы Свабоды ў Мінску міліцыя затрымала карэспандэнтаў і абсталяванне здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

— Спачатку супрацоўнікі міліцыі загадалі пакінуць нам Плошчу Свабоды, а потым затрымалі нас і нашага кіроўцу, у машыне якога знаходзіцца тэлевізійнае абсталяванне, — распавёў прэс-службе БАЖ нямецкі журналіст Дэміян вон Остэн, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пазней журналістаў вызвалілі, а кіроўцу — не.

На гэты момант кіроўца разам з машынай і тэхнікай знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС, журналісты дзяжураць каля аддзялення міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула