БЕЛ Ł РУС

Трамп спыняе санкцыі супраць Турцыі

23.10.2019 / 19:07

Nashaniva.com

ЗША спыняюць санкцыі супраць Турцыі з-за аперацыі ў Сірыі, уведзеныя 14 кастрычніка. Пра гэта заявіў прэзідэнт Дональд Трамп падчас выступу ў Белым доме:

«На працягу пяці дзён вы бачылі, што спыненне агню, аб якім гаварылася, на сірыйскай мяжы выконваецца і выконваецца вельмі добра, лепш за ўсялякія чаканні. Сёння раніцай урад Турцыі праінфармаваў маю адміністрацыю, што яны спыняць баявыя дзеянні і наступ у Сірыі і што будзе… пастаяннае спыненне агню. Я веру, што яно будзе пастаянным», — цыіуе Трампа ria.ru.

«Санкцыі будуць знятыя, пакуль не здарыцца нешта, чым мы не будзем задаволеныя», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула