БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка Генштаба Расіі пастаўляў кітайскую спецтэхніку пад выглядам расійскай

18.10.2019 / 17:23

Nashaniva.com

Намесніка начальніка расійскага Генштаба Халіла Арсланава абвінавацілі ў пастаўках кітайскай спецтэхнікі пад выглядам расійскай, перадае Коммерсант.

Падлог быў выяўлены падчас расследавання справы Ваентэлекома, кіраўніцтва якога пры рэалізацыі ў 2013-2017 гадах дзяржаўнага кантракта па аснашчэнні арміі лічбавым тэлекамунікацыйным абсталяваннем выкрала больш за $7 мільёнаў.

Генерал-палкоўнік Арсланаў пастаўляў войскам замест расійскіх распрацовак больш танную спецтэхніку з Кітая, на якой проста замяняліся этыкеткі.

Такім чынам ён разам са сваімі саўдзельнікамі выкраў больш за $30 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула