БЕЛ Ł РУС

З-за пратэстаў у Іраку загінулі больш за 70 чалавек

5.10.2019 / 18:18

Nashaniva.com

У Багдадзе вырасла колькасць загінуўшых у пратэстных акцыях да 72 чалавек, сотні чалавек параненыя. Удзельнікі дэманстрацый патрабуюць знішчыць карупцыю ва ўрадзе, паведамляе Reuters.

Паліцэйскія снайперы стралялі ў пратэстоўцаў, ужывалі слёзатачывы газ і вадамёты.

Пратэсты ў Іраку пачаліся 1 кастрычніка ў сувязі з беспрацоўем, дрэннымі камунальнымі паслугамі і карупцыяй.

Стыхійныя пратэсты перараслі ў масавыя беспарадкі і сутыкненні з паліцэйскімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула