БЕЛ Ł РУС

Boeing іракскіх авіяліній вяртаўся ў аэрапорт Мінска праз непаладкі

27.09.2019 / 23:06

Nashaniva.com

Самалёту іракскіх авіяліній, які накіроўваўся па маршруце Мінск-Багдад, прыйшлося праз гадзіну палёту вярнуцца ў мінскі аэрапорт, паведамляе СТБ.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі-перавозчыка, самалёту прыйшлося вярнуцца ў мінскі аэрапорт праз тэхнічныя непаладкі Boeing.

Цяпер яго абследуюць спецыялісты, пасажыры пакінулі борт, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула