БЕЛ Ł РУС

У Глускім раёне пляменнікі задушылі 87-гадовую цётку, каб забраць 375 рублёў

26.09.2019 / 13:49

Nashaniva.com

Як паведамляе СК, 22 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне пра смерць 87-гадовай жанчыны. Смерць жанчыны носіць гвалтоўны характар, пацярпелая памерла ад задушвання.

Высветлілася, што злачынства здзейснілі пляменнікі пацярпелай, 52-гадовы і 47-гадовы мясцовыя жыхары. У гэты дзень браты, знаходзячыся ў доме пацярпелай у стане алкагольнага ап'янення, задушылі жанчыну і завалодалі яе грашовымі сродкамі ў памеры 375 рублёў.

Падазраваныя затрыманыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула