БЕЛ Ł РУС

У Магілёве жанчына даручыла дзіцяці глядзець за вячэрай, што гатавалася — прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

13.09.2019 / 22:09

Званок аб тым, што з вакна інтэрната на вуліцы Грышына ў Магілёве ідзе дым, паступіў ад мінакоў 12 верасня каля сёмай гадзіны вечара. Ратавальнікі ў пакоі на пятым паверсе знайшлі пакінутую на электрычнай плітцы ежу.

Высветлілася, што жанчына, якая жыве ў кватэры, даручыла 8-гадоваму дзіцяці глядзець за вячэрай, што гатавалася, а сама пайшла ў краму. Дзіця, забыўшыся пра даручэнне мамы, пайшло гуляць на вуліцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула