БЕЛ Ł РУС

«Кідаў у дзяцей шышкі, а потым агаліўся»: у Гродне 52-гадовага эксгібіцыяніста затрымалі проста каля дзіцячага садка

13.09.2019 / 14:37

Nashaniva.com

Выхавацелька заўважыла каля садка дзіўнага мужчыну. Ён спачатку хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а потым агаліўся і заняўся непрыстойнасцямі, паведамляе абласная міліцыя.

Выхавацелька адвяла дзяцей ад месца здарэння і звярнулася ў міліцыю. На месца адправілася следча-аператыўная група, мужчыну затрымалі.

У выніку распачатыя дзве крымінальныя справы па артыкуле «Хуліганства». Гора-эксгібіцыяніст раней ужо быў судзімы за злачынствы на сэксуальнай глебе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула