БЕЛ Ł РУС

Роберт Мугабэ пасмяротна стаў нацыянальным героем Зімбабвэ

6.09.2019 / 21:01

Nashaniva.com

Кіруючая ў Зімбабвэ партыя «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» прысвоіла памерламу 6 верасня былому прэзідэнту краіны Роберту Мугабэ званне нацыянальнага героя краіны, паведамляе Reuters.

Цяперашні прэзідэнт Эмерсан Мнангагва абвясціў пра гэтае рашэнне, выступаючы перад будынкам урада ў Харарэ.

У тым жа выступе ён абвясціў дні жалобы да таго часу, пакуль цела Мугабэ не будзе вернута з Сінгапура, дзе ён памёр, і пахавана.

Пра смерць 95-гадовага Мугабэ стала вядома 6 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула