БЕЛ Ł РУС

«Абмен будзе маштабным»: Пуцін зрабіў заяву наконт абмену вязнямі з Украінай

5.09.2019 / 13:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас Усходняга эканамічнага форуму пракаментаваў абмен вязнямі паміж Расіяй і Украінай, піша ТАСС.

«Нам дастаткова складана было прымаць рашэнні ў дачыненні да канкрэтных людзей, але зыходзячы з меркаванняў гуманнасці мы падыходзім да фіналізацыі перамоваў. (…) Абмен будзе буйным, маштабным», - сказаў ён.

Напярэдадні ў прэсе з'явілася інфармацыя пра тое, што працэс абмену можа быць запушчаны да канца гэтага тыдня. Мяркуецца, што ён пачнецца ў суботу. У Крамлі адмовіліся каментаваць гэтыя паведамленні.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, абмен рыхтуецца па формуле «35 на 35». Аднак спіс імёнаў пакуль не вядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула