БЕЛ Ł РУС

Парламент прызначыў самага маладога прэм'ера ў гісторыі Украіны

29.08.2019 / 21:28

Nashaniva.com

У чацвер, 29 жніўня, Вярхоўная Рада прызначыла 35-гадовага Аляксея Ганчарука на пасаду прэм'ер-міністра Украіны.

Аляксей Ганчарук, доктар філасофіі ў сферы права, скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны.

У маі 2019 года прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны, пазней — Офіса прэзідэнта Украіны, дзе адказвае за блок эканамічнага развіцця і працягу рэформ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула