БЕЛ Ł РУС

МЗС: Афіцыйнага запрашэння на цырымонію перапахавання парэшткаў Каліноўскага ў Вільні Беларусь не атрымала

29.08.2019 / 12:30

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў на брыфінгу журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, піша sb.by

— У сродках масавай інфармацыі з'яўляліся заявы асобных прадстаўнікоў літоўскага боку аб запрашэнні нашай урадавай дэлегацыі на дадзеную цырымонію. На справе на сёння па дыпламатычных каналах ніякіх запрашэнняў нам не паступала.

Нагадаем, што парэшткі паўстанцаў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага, былі знойдзеныя падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні. Перапахаванне парэшткаў адбудзецца, меркавана, у пачатку лістапада на віленскіх могілках Росы. Раней паведамлялася, што афіцыйнае запрашэнне накіравана прэздэнту Польшчы, узровень, на якім возьмуць дэлегацыі Беларусі і Украіны, абмяркоўваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула