БЕЛ Ł РУС

На першым пасяджэнні новай Вярхоўнай Рады Зяленскі быў без гальштука ВІДЭА

29.08.2019 / 12:11

СГ

У Кіеве сабралася Вярхоўная Рада Украіны новага склікання.

На першым пасяджэнні прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і ўсе былыя прэзідэнты Украіны — ад Краўчука да Парашэнкі, за выняткам Януковіча.

Зяленскага віталі стоячы, ён быў без гальштука. Ён разам з хорам і дэпутатамі спяваў нацыянальны гімн, трымаючы руку на сэрцы.

Прысутнічалі таксама былыя прэм'еры і кіраўнікі Вярхоўнай Рады, а таксама віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Пасля прынясення прысягі, якую традыцыйна зачытвае найстарэйшы дэпутат, хор выканаў украінскі духоўны гімн «Божа вялікі, адзіны, нам Украіну захавай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула