БЕЛ Ł РУС

СК удакладніў абставіны рэзананснага здарэння з дзевяцігадовым хлопчыкам і аэразольным балончыкам

28.08.2019 / 09:58

Nashaniva.com

СК паведамляе, што дзеці гулялі на стадыёне ў двары дамоў на скрыжаванні вул.Кедышкі і Натуралістаў.

14-гадовы падлетак знайшоў каля смеццевых кантэйнераў аэразольны балончык з невядомай вадкасцю і вырашыў падпаліць яго. Распыліўшы струю аэразоля, ён падпаліў яе запальнічкай

У выніку частка палаючай вадкасці трапіла на 9-гадовага хлопчыка, што сядзеў побач. Спалохаўшыся дзеці звярнуліся па дапамогу да жанчыны, што праходзіла міма. Яна і звярнулася ў хуткую.

Пацярпелы хлопчык шпіталізаваны, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Нагадаем, што ўчора паведамлялася, што 14-гадовы падлетак спецыяльна скіраваў балончык у бок малодшага хлопчыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула